Дзіна Быхавец – маладая жанчына з вышэйшай педагагічнай адукацыяй, выхоўвае трохгадовую дочку. Адзінае, што адрознівае яе ад большасці беларусаў, яна з’яўляецца праваслаўнай хрысціянкай. Вера для Дзіны – гэта не толькі паставіць знічку ў царкве, а вера ў Бога – гэта намнога большае.
Згодна з канстытуцыяй Беларусі кожны мае права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, аднаасобна або сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у адпраўленні рэлігійных культаў, рытуалаў, абрадаў, не забароненых законам. Ды і правасаўе ў Беларусі самая распаўсюджанная рэлігія.
Але ні маці Дзіны, ні яе былы муж не падтрымалі Дзіну ў выбары рэігіі, а нават наадварот, распавяла Дзіна. Падтрымалі яе праваслаўныя сябры, дапамаглі з жытом, а зараз дапамагаюць з уладкаваннем на працу.
Але родныя Дзіны разам з яе былым мужам вырашыі, што дзяўчыну ўцягнулі ў секту і выхоўваць дзіця ў хрыстыянскіх традзіцыях нельга. Ды і падстава ў родных думаць так была: Дзіна адмовілась ад карыстання пашпартам, ездзіць у паломніцкія паездкі, ды і увогуле шмат часу праводзіць у царкве. Таксама Дзіна адмовіася ад карыстання тэлевізарам і мабільным тэлефонам. (заўвага: адмову ад карыстання пашпартам, а канктрэтней індыфікацыйным нумарам падтрымліваецца і маскоўскім патрыярхствам)
Бацька падаў заяву ў суд каб яго дачка пражывала разам з ім. Ня гледечы на тое, што і ў яго няма свайго асабістага жытла, органы апекі і папячыцельства сталі на бок бацькі. Прадстаўнікі апекі пацверділі, што маці добра выхоўвае дачку, але выказалі меркаванне, што ў кватэры, дзе пражывае бацька дзіцяці будзе жыць лепей, бо будзе свой асабісты пакой. Ды і працу ен мае пастаянную, а Дзіна толькі ўладкоўваецца на працу.
Дзіна ў судзе выказвала асцярогу знаходжання дзіцяці разам з бацькам. У мінулым ен быў судзімы, злоўжывае алкаголем, у размове лаецца матам. У першы год пасля развод былы муж наведаў дачку толькі 3 разы, ды і сустрэчы пасля былі рэдкімі і доўжыліся 15-20 хвілін.
Суд пастанавіў вызначыць месца жыхарства маленькай Дар’і разам з бацькай і падкрэсліў, што ў гэтым выраку няма хрысціянскай дыскрымінацыі, але праваслаўныя хрысціяне Светлагорску лічаць інакш.
Гэта не першы выпадак дыскрымінацыі праваслаўных хрысціян у Светлагорску. Сям’я Алега и Валянціны Чебатаровых распавялі, што з-за іх выбара і веры яны таксама падвяргаюцца ціску. Алег і Валянціна адмовілісь ад пашпартоў і не атрымалі аднаразовую дапамогу на дзіця па родах. Жывуць у 2-пакаевай кватэры, займаюцца падсобнай гаспадаркай. Дзеці заўжны дагеджанныя, скарг з боку органаў апекі і папячыцельства няма, але сям’я лічацца сацыяльна нябяспечнай. І іншыя хрысціянскія сем’і таксама падвяргаюцца ціску з боку ўлад…
Дзіна плача абдымаючы дачушку. Але так проста адступаць не жадае. За свае дзіця Дзіна будзе змагацца далей, судовы вырак будзе абскаржанны.
Намеснік дэкана па вучэбнай працы факультэта псіхалогіі і педагогікі ГГУ Гарадзецкая Людміла Мікалаеўна пракаментавала дадзеную сітуацыю:
— В возрасте 3 лет для ребенка мать играет более значимую роль, чем отец. Но все же к каждой конкретной семье нужно проводить отдельное расследование с привлечением психологов и социальных работников. В первую очередь нужно смотреть как ребенок реагирует на мать и на отца, к кому он больше тянется, с кем ребенку комфортнее.
Усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. (Канстытуцыя РБ)