У Маскве Красную плошчу памалявалі ў колеры сцяга Украіны (фота)

Спалучэнне жоўтага і блакітнага колераў неўзабаве стане самым папулярным у расейскай сталіцы.

У Маскве пасля арышту чатырох вышыннікаў, якія размалявалі зорку ў жоўта-блакітныя барвы на 76- метровай вышыні сталінскага гмаху, пачаўся масавы бунт. Праз некаторы час пафарбавалі колерамі ўкраінскага сцяга цэлую вежу электралініі.

Пасля гэтага, у Маскве проста на Краснай плошчы невядомыя размалявалі брук у колеры нацыянальнага ўкраінскага сцяга, паведамляе «Белсат ТВ»

slava_Ukraine4

«Заўтра арыштуюць», — жартуюць інтэрнаўты з расейскага прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева ў жоўта-блакітнай вопратцы.

medvedev

«Следчы камітэт узбудзіць справу супраць Госпада Бога, які ў жніўні афарбоўвае палі ў колеры сцяга Украіны», — можна прачытаць заўвагі карыстальнікаў у інтэрнэце.

slava_Ukraine5

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика