У кожнага чалавека свой лёс, свой шлях, свае ідэалы…

Вайна на Данбасе для нашай краіны зусім не чужая. Прычым погляды беларусаў на сітуацыю на ўсходзе Украіны чарговы раз дэманструюць падзяленне нашага грамадства.

Для тых, каго вайна непасрэдна закранула ведаюць – што гэта галоўным чынам ахвяры ды гора. Гэтак жыхар Асіповічаў Сяргей Сцебіхаў з вайны на Данбасе вярнуўся ў труне – падарваўся на расцяжцы. Цела яго прывезлі з Украіны аднакласнікі.

Сяргей Сцебіхаў 15 красавіка адзначыў 40 гадоў. Жыхар Асіповічаў вырашыў прыняць удзел у канфлікце на Данбасе на баку баевікоў напачатку бягучага года. Паехаў, як кажуць яго бліжэйшыя паплечнікі, праз свае пераканні і жаданні адстойваць так званы «рускі мір».

Але відавочна,  перадусім унутраныя матывы прымушаюць ахвотных браць зброю ў рукі і ваяваць на тым, ці іншым баку канфлікту. Праўда, з часам колькасць ахвяраў гэтага супрацьстаяння з моманту Майдану, павялічваецца.

 

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика