У Кіеве адкрылі помнік гомельчаніну Міхаілу Жызнеўскаму

Беларуса Міхала Жызнеўскага ўшанавалі ордэнам Героя Нябеснай Сотні, як і двух іншых замежнікаў, якія загінулі на Майдане.  З Кіева паведамляе наша карэспандэнтка Вольга Чарных:

– У Кіеве ўшанавалі памяць беларуса, які загінуў падчас трагічных падзеяў на Майдане Незалежнасці, Міхаіла Жызнеўскага. 26-га лістапада яму быў усталяваны мемарыял на тым месцы, дзе ён загінуў. Таксама бацькі Жызнеўскага прыехалі ў Кіеў. Нагодай паслужыла рашэнне Пятра Парашэнкі пра наданне статусу героя Украіны ўсім героям Нябеснай сотні, акрамя грамадзянаў іншых краінаў, такіх, як Міхаіл Жызнеўскі. Грамадская арганізацыя, якая займалася наданнем статусу герояў Украіны ўсім загінулым з Нябеснай сотні, запэўніла бацькоў Міхаіла Жызнеўскага, што будуць прадпрынятыя ўсе крокі, каб імя Міхаіла знайшлося на лісце Герояў Украіны, і Пётр Парашэнка падпісаў гэты Указ. Будзем спадзявацца, што такім чынам гэтае пытанне будзе вырашанае.

Мемарыял Герою Нябеснай сотні, беларусу Міхаілу Жызнеўскі – адкрылі ва ўкраінскай сталіцы, на вуліцы Грушэўскага. Пра гэта паведаміў украінскі „5 канал”.

dcf2f3f5c822c853fcb1110d4cec02c1 XL

На адкрыццё з Беларусі прыехалі бацькі загінулага і мясцовыя актывісты. Яны ўсклалі кветкі да мемарыяла і правялі паніхіду. Міхаіл Жызнеўскі адным з першых загінуў падчас Рэвалюцыі годнасці. Яго забілі 22 студзеня ў час акцый пратэсту на вуліцы Грушэўскага. Бацькі Героя распавядаюць, што сын хаваў ад іх удзел у пратэстах. Цяпер больш за ўсё жадаюць, каб сын атрымаў званне Героя Украіны. Яго на мінулым тыдні Прэзідэнт прысвоіў ўсім Героям Нябеснай сотні.

Аднак Міхаіла Жызнеўскі ў гэтым спісе не было, бо паводле ўкраінскага заканадаўства званне Героя прысвойваюць толькі грамадзянам Украіны.

 

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Яна просіць надаць загінуламу на Майдане Міхаілу Жызнеўскаму званне Героя Украіны.

“Магчыма, Вам вядома, што ў Беларусі ладзяцца акцыі ў падтрымку Украіны, іх арганізатары ды ўдзельнікі расплачваюцца за гэта арыштамі і штрафамі. Аднак самую вялікую плату заплаціў сваім жыццём грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў на Майдане ў ліку Герояў „Нябеснай Сотні”. Гэтым людзям пасмяротна надалі званне Героя Украіны – аднак у іх ліку няма беларуса Міхаіла Жызнеўскага”, – напісала Івонка Сурвіла ў сваім лісце.

svaboda.org

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика