У гомельскай вобласці ствараюць музей гісторыі хусткі

Музей гісторыі хусткі плануюць стварыць у населеным пункце Грабаўка Гомельскага раёна.

Ініцыятарам стварэння незвычайнага музея выступіла мясцовая сярэдняя школа. Менавіта тут сіламі настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў ужо сабрана калекцыя хустак і шалікаў розных колераў, памераў і тэкстуры. Прычым практычна кожны з экспанатаў мае сваю асаблівую гісторыю – адны перадаваліся ў родзе з пакалення ў пакаленне, іншыя авеяны цікавымі легендамі.

Стваральнікі будучага музея плануюць не толькі прадставіць усю прыгажосць і своеасаблівасць гэтага атрыбуту адзення, але і прасачыць яго гісторыю, асаблівае значэнне ў жыцці славянскіх народаў, піша “Белта“. У гэтай творчай рабоце будуць задзейнічаны школьнікі пад кіраўніцтвам настаўнікаў. Адкрыццё падобнага музея дазволіць зрабіць больш разнастайным турыстычны патэнцыял населенага пункта, мяркуюць арганізатары.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика