У Гомелі Забіяка адабраў у рамесніка газету «Новы Час»

Дырэктар гомельскага адкрытага акцыянернага таварыства «Кірмаш» Уладзіслаў Забіяка адабраў у Гомелі на рынку «Давыдаўскі» у рамесніка Процкі стос газетаў «Новы Час».
Аляксандар Процка

Аляксандар Процка

«Як рамеснік я прадаю на гэтым рынку калядныя ялінкі, — кажа Радыё Свабода рамеснік і вядомы ў горадзе грамадскі распаўсюднік незалежных выданняў Аляксандр Процка. — 18 снежня па абедзе я раздаваў «Новы Час» мінакам. І тут нечакана з’явіўся Уладзіслаў Забіяка і стаў прад’яўляць прэтэнзіі, што на рынку, які яму падпарадкаваны, нельга раздаваць газеты. Я адказваю: «Раздаю газеты там, дзе ёсць людзі». Урэшце Забіяка выхапіў у мяне стос газетаў — асобнікаў каля дваццаці — і забраў з сабою. Я нават не ведаю, што рабіць. Думаю напісаць спачатку скаргу ў кнігу заўвагаў, а калі Забіяка газеты не верне, звярнуся з заявай у міліцыю».
У адміністрацыі рынку «Давыдаўскі» адказваюць, што дырэктара на рынку няма. Яму трэба тэлефанаваць у прыёмную ў панядзелак, калі пачнецца новы працоўны тыдзень. Уладзіслаў Забіяка — не толькі дырэктар акцыянернага таварыства «Кірмаш», але і дэпутат гарадскога савету па Мінскай выбарчай акрузе № 22.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика