У Гомелі распачалі збор сродкаў на помнік Жызнеўскаму

У Гомелі актывісты дэмакратычных і грамадскіх арганізацый распачалі кампанію па збору сродкаў на помнік Міхасю Жызнеўскаму. Аўтарам помніка будзе знакаміты Беларускі скульптар Алесь Шатэрнік .

Эскіз помніка узгоднены з МАЦІ Міхася Жызнеўскага – Ніны Васільеўны яка распавяла:
” Помнік будзе вельмі прыгожы, будзе мець выгляд разгорнутай кнігі, адзін бок кнігі будзе чырвоны, другі – чорны. А пасярод кнігі будзе крыж стаяць праваслаўны. І будзе магільная пліта. На магільнай пліце будуць выбіты два гербы – Украіны і наш беларускі, і будуць змешчаны радкі верша памяці Міхаіла Жызнеўскага, апошняя страфа гэтага верша.
На выраб помніка патрэбна сума каля 4-х тысяч даляраў. Грошы – наяўныя, можна перадаць:
У Гомеле :
Велком: 80293296196  Кастусь.                                                                              
МТС:  +375292382981  Андрусь.
Прынесці па адрэсе :  Гомель вул Палеская 52. Папярэдне патэлефанаваўшы:  8029 6548656.  Уладзімер

У Менску:
+375 29 775 42 06 Хатні +375 17 280 84 87 Вольга Нікалайчык.

Western Union
На адрас: 220049 Мінск, вул. Алейная, д.15, кв. 2 Вольга Александрынаўна Нікалайчык.               Не забывайце падпісваць ад каго – інакш грошы папросту не выдадуць !

У рамках збору сродкаў дадаткова плануецца правесці дабрачынныя вечарыны у Гомелі і Менску. Сабраныя сумы і імя ахвярадаўцы (па жаданню) плануецца выкладваць на старонцы рэсурса. Падвядзенне вынікаў збору сродкаў – 14 Лютага.
“Хай будзе Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец спагады і Бог усякага суцяшэння, які суцяшае нас ва ўсіх нашых бедах, каб мы маглі суцяшаць якія апынуліся ва ўсякай бядзе тым суцяшэннем, якім Бог суцяшае нас саміх.” 2 -е да Карынфянаў 1: 3, 4

Героі не паміраюць!

Уласная інфармацыя ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика