У Гомелі прагрымела навальніца, выбіўшы з эфіру дзве радыёстанцыі

Раніцу 12 студзеня ў Гомелі была зусім спакойнай вецер ціхі, тэмпература плюсавая. Але ў дзясятай гадзіне  на горад наляцела снежная бура, падчас якой бліснула маланка  і прагрымеў гром! Няўжо навальніца ў студзені? Праз хвіліну пачалі пісаць гамяльчане ў соцсетях.

— Навальніца была ў цэнтры горада, — распавялі «Комсомолке» ў Гомельскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Гэта вельмі рэдкая з’ява, навальніца ў студзені здараецца прыкладна два разы на сто гадоў.

У Гідраметцэнтры патлумачылі: каля  зямлі цяпер  цёплае паветра, а ў атмасферы  холадна, ужо на вышыні трох кіламетрах тэмпература дасягае мінус 17 градусаў. І вось у выніку рэзкага сутыкнення двух кантрасных паветраных мас, адбылася навальніца.

На працягу пяці хвілін бура сціхла. Але ў бліжэйшыя дні Гомель яшчэ будзе заставацца цёплым астраўком, таму не выключана паўтарэнне з’явы.

Дарэчы, маланка ўдарыла ў абсталяванне гомельскага телерадыёцэнтра, выбіўшы з эфіру дзве мясцовыя радыёстанцыі.

 

www.kp.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика