У рэдакцыю нашага сайту звярнуліся гамельчукі, якія пражываюць ля вайсковай часткі 63604 (Навабеліца). Людзі напужаны вялікай колькасцю ваеннай тэхнікі і зброі, якая паступае ў дадзеную частку.
Вчера приблизительно в 21.30, когда было уже темно, на нашу военную часть поездом завозили танки, — кажа відавочца, — Очень долго поезд ехал, танков 100 завезли, наверно, если не больше. Рядом с таким большим количеством военной техники жить страшно.
Мясцовыя людзі кажуць, што і раней на гэтую вайсковую частку прывозілі зброю, але не ў такой колькасці як зараз, ды і асноўным старую тэхніку. Зараз жа бачна, што тэхніка баявая і яе вельмі шмат.
Очень страшно если Беларусь, несмотря на Конституцию, пойдёт войной на Украину. Украинцев мы всегда, как и русских, считали братским народом, и воевать мы, простые люди, с ними не хотим!
Ужо не раз у Гомелі відавочцы пісалі і казалі, што бачылі ваенную тэхніку. Да чаго гэта прывядзе і што хавае улада ад свайго народу невядома. А людзям у Гомелі, ды і па ўсёй краіне становіцца страшна жыць у чаканні магчымай вайны…