У брэсцкай школе выставілі стэнд для піянераў з Паўлікам Марозавым і спасылкай на расійскі эратычны

Тое, што я пабачыў на сценах у СШ №5 горада Брэста, на другім паверсе, мяне не толькі раздражніла, але і абурыла.

На стэндзе былі развешаны архіўныя фота савецкай піянерыі з некалькіх расійскіх сайтаў.

Сярод іх знайшлося месца Паўліку Марозаву — герою савецкай ідэалогіі, які данёс на свайго бацьку, што не хацеў уступаць у калгас.

На некаторых карцінках пры раздрукоўцы пакінулі адрасы сайтаў, з якіх узятыя карцінкі. Адзін з іх мяне насцярожыў. Я праверыў, зайшоў у інтэрнэт. Так! Гэта сайт, на якім, акрамя савецкіх плакатаў, змяшчаюцца фотаальбомы з эратычнымі карцінкамі як гетэра-, так і гомасэксуальнага зместу. Вось унізе той плакат, спасылку я закрыў чорным простакутнікам.

От так бяруць, раздрукоўваюць абы-што, не задумляючыся.

У той час як на загалоўнай фатаграфіі стэнда дзеці ў беларускіх чырвона-зялёных гальштуках…

…далей яны скрозь чырвоныя.

Я знайшоў у інтэрнэце, што больш за сто тысяч дзяцей удзельнічаюць у піянерскай арганізацыі ў Брэсцкай вобласці.

На маю думку, нічога добрага ад такой піянерыі для нашай краіны няма. Паўлікі-марозавы давялі СССР да беднасці, павальнага п’янства і развалу.

Па-мойму, піянерыяй дзяцей прывучаюць да ўдзелу ў сістэме і падпарадкавання ёй. Фармальна ўдзел у піянерах добраахвотны, а я па сваіх дзецях ведаю, што школам даводзяць лічбу прынятых у піянеры, а на школьных сценах вісяць агітстэнды толькі гэтай арганізацыі.

Па-мойму, хай дзеці вучацца, займаюцца спортам, адпачываюць, каб выраслі здаровымі людзьмі і сумленнымі работнікамі, а не займаюцца квазіпалітычнай белібердой.

 

 

nn.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика