У Беларусі выяўлены выпадкі гандлю пратэрмінаванымі і небяспечнымі для дзяцей прысмакамі

Мінгандлю Беларусі ў ходзе праверак выявіла выпадкі рэалізацыі імпартных прысмакаў са скончыўшыміся тэрмінамі прыдатнасці, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

У прыватнасці, выяўлены факты рэалізацыі пратэрмінаваных імпартных цукерак, шакаладу і мучных прысмакаў без прадугледжанай заканадаўствам альбо з недакладнай інфармацыяй аб тавары (у тым ліку пра дату вытворчасці і тэрмінах прыдатнасці) на агульную суму больш за Br20 млн. Гэтыя парушэнні ўстаноўлены гандлёвай інспекцыяй у 21 з 36 правераных у чэрвені-ліпені 2014 аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання.

У міністэрстве адзначылі, што занепакоенасць таксама выклікалі выпадкі адсутнасці на ўпакоўцы папераджальнай інфармацыі пра змест небяспечных рэчываў. Напрыклад, у гарадзенскай краме было знята з рэалізацыі больш за 10 кг цукерак і зефіру імпартнай вытворчасці, якія проціпаказаныя дзецям, а таксама людзям з непераноснасцю бялку малака.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика