У Беларусі пад канфіскацыю трапілі 2270 аўто нецвярозых кіроўцаў

«Прыкладна 2270 кіроўцаў паўторна затрымліваліся за кіраванне ў нецвярозым стане цягам першых адзінаццаці месяцаў 2014 года. Гэта прыблізна на 30-33% менш, чым было летась», — паведамілі ў прэс-службе рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі.

На думку ДАІ, канфіскацыя аўтамабіля за кіраванне ў нецвярозым стане «дае станоўчы вынік», бо людзі сталі менш ездзіць на машынах пасля ўжывання алкагольных напояў.

Імаверна, што не ўсе паўторна затрыманыя ўжо канчаткова страцілі свае аўто — справы асобных аматараў нецвярозай язды суды яшчэ не паспелі разгледзіць. Але, як паказвае практыка, захаваць аўтамабіль ва ўласнасці ў такіх кіроўцаў шанцаў няма.

euroradio.fm

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика