У арганізме двухгадовага дзіцяці, які выпаў з пятага паверха ў Расеі, выяўлены алкаголь

У дзіцяці, які выпаў на днях з акна з вышыні пятага паверху, лекары выявілі алкаголь, паведамляе «БалтИнфо».

У суботу, 14 чэрвеня, бліжэй да ночы ў Санкт-Пецярбургу адбылося надзвычайнае здарэнне. З адкрытага акна з вышыні пятага паверху выпала двухгадовае дзіця. Па звестках спецыялістаў дзіцячай гарадской бальніцы, куды хлопчыка экстрана шпіталізавалі, пры падзенні ім былі атрыманы цяжкія траўмы: пералом патылічнай косткі, пералом хрыбетніка (без зрушэння), пацярпелі тазавыя суставы, лёгкія і іншыя ўнутраныя органы.

На шчасце, аперацыя не спатрэбілася, маляня ўжо перавялі з рэанімацыйнага аддзялення ў палату нейрахірургіі. Аднак, па прагнозах медыкаў, лячэнне пацыента будзе вельмі доўгім. Акрамя таго, для аднаўлення спатрэбяцца дадатковыя сродкі рэабілітацыі, у прыватнасці, жорсткі гарсэт па індывідуальнай замове.

На думку супрацоўнікаў суб’ектаў прафілактыкі, разлічваць на дапамогу бацькоў у вырашэнні дадзенага пытання не прыходзіцца. Як вынікае з інфармацыі праваахоўных органаў, у момант падзення бацька і маці пацярпелага знаходзіліся дома ў стане алкагольнага ап’янення. Апроч таго, аналізы паказалі наяўнасць алкаголю ў арганізме пацярпелага хлопчыка — лекары паведамляюць аб ап’яненні сярэдняй цяжкасці.

У бліжэйшы час будзе пададзены пазоў аб пазбаўленні бацькоў правоў на дзіця. Малому аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика