У аўторак 7 красавіка ў адбудзецца творчая вечарына-сустрэча з Тамковіч Аляксандр Леанідавіч. Не прапусціце!!!

У аўторак 7 красавіка ў грамадска-палітычным цэнтры (вул. Палеская, 52) адбудзецца творчая вечарына-сустрэча з журналістам, сябрам БАЖ і Беларускага ПЭН-цэнтру.

 

Пачатак у 18-00. Уваход вольны.

Тамковіч Аляксандр Леанідавіч Нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь. У 1981 годзе скончыў сярэднюю школу №1 г.Ашмяны і паступіў у Ленінградскі інстытут халадзільнай прамысловасці. У 1982-1983 служыў у марской інжынернай службе Паўночнага флоту СССР. У 1983 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча, якое скончыў з дыпломам з адзнакай у 1987 годзе. У 1987 годзе адразу пасля сканчэння вучылішча быў накіраваны на пасаду карэспандэнта газеты Беларускай вайсковай акругі “Во славу Родины”па адпаведным запыце выдання. Пасля путчу 1991 года ў знак пратэсту зволніўся з вайсковай службы, выйшаў з КПСС і стаў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “ День”, якая была ліквідаваная беларускімі ўладамі ў 2004 годзе. У 2006 годзе за нарыс у газеце “Новы час” на Александра Тамковіча падаў у суд генерал-сенатар-пісьменнік Мікалай Чаргінец. І позве Чаргінец дамагаўся выплаты 100 000 000 беларускіх рублёў, што зрабіла А.Тамковіча самым “дарагім” журналістам за ўсю гісторыю Беларусі. Нягледзячы на негатыўную рэакцыю грамадскасці і міжнароднай супольнасці (адмысловы ліст з гэтай нагоды даслаў Камісар Еўразвязу па знешняй палітыцы і абароне Хаўер Салана), беларускі суд прызнаў журналіста вінаватым. У 2002 годзе цяжка захварэў і атрымаў другую групу інваліднасці. У 2006 годзе напісаў і выдаў першую кнігу «Судьбы». У 2007 годзе — кнігу «Женщины»(перавыдадзеная ў 2009 годзе). У 2008 годзе — кнігу «Асобы». У 2009 годзе – кнігу «Будзіцелі». У 2009 разам з С.Калінкінай і А. Коктышам – кнігу «ГЕННАДИЙ КАРПЕНКО: Хроника разбившихся надежд» У 2009 годзе – кнігу «Інтэрв’ю, якіх не было». У 2010 годзе — кнігу “Лёсы”. У 2011 годзе – брашуру “З чаго пачынаецца свабода”. У 2011 годзе — кнігу “Супраць плыні”.

У 2011 годзе — кнігу “Без палітыкі”.
у 2012 годзе — кнігу “Преодоление”.
У 2012 годзе — кнігу “Арытмія, альбо Код супраціву”.
у 2013 годзе — кнігу “Жыццё пасля кратаў”.
У 2013 годзе — электронную кнігу “Неафіцыйна аб афіцыйных”.
У 2014 годзе – кнігу “Найноўшая гісторыя ў асобах”.

Чатыры яго кнігі перакладзеныя на ангельскую мову.

У 2009 годзе адбылася прэзентацыя кніг А.Тамковіча ў славацкай амбасадзе ў Бруселі. Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю.Захаренко «З паднятым забралам» і прэміяй імя Алеся Адамовіча. З 2000 года сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2009 года сябра беларускага ПЭН-ЦЭНТРА.

Уласная Інфармацыя ТВ.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика