Фольк-гурт «Рада», а таксама салісткі Вера Саламонік і Патрыцыя Сьвіціна ўзялі першыя месцы на аўтарытэтным песенным конкурсе.
Супэрфінал міжнароднага праекту «Салют талентаў» праходзіць у Санкт-Пецярбургу. У ім бяруць удзел таленавітыя дзіцячыя калектывы з розных краінаў сьвету, якія былі ўжо ляўрэатамі папярэдніх тураў конкурсу. Беларусь прадстаўленая фольк-гуртом «Рада» і дуэтам «Вера і Патрыцыя», якімі кіруе Ірэна Катвіцкая. Па выніках супэрфіналу «Рада» атрымала 1-ае месца ў намінацыі «Вакальны ансамбль», а дуэт Веры Саламонік і Патрыцыі Сьвіцінай 2-ое месца ў намінацыі «Народны вакал», Патрыцыя таксама заняла 1-ае месца ў намінацыі «Народны вакал» (сола). Пра гэта Tuzin.fm паведаміла Ірэна Катвіцкая адразу пасьля абвяшчэньня вынікаў. Гурт «Рада» запрошаны да ўдзелу ў гала-канцэрце праекту, піша «tuzin.fm«
Выканаўцы падрыхтавалі да выступу праграму на аснове фальклорных беларускіх песень «Русалкі», «Чырвоная вішня» у аранжыроўцы Ірэны Катвіцкай і «Страла» з рэпертуару групы «Палац», захаваўшы ўсе дыялектыныя асаблівасьці напеваў з Гарадзенскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцей.
[su_audio url=»https://soundcloud.com/tuzinhitou/vera_i_patrycyja»]