ТРЭНІНГ ПА ВІДЭАЖУРНАЛІСТЫЦЫ ДЛЯ ІНТЭРНЭТУ

22-23 ліпеня 2015 г. у Чарнігаве (Украіна) пройдзе трэнінг для беларускіх журналістаў па азнаямленьні з асновамі відэаздымкі з выкарыстаньнем смартфону або невялікай камэры.

Удзельнікі пазнаёмяцца з некалькімі фарматамі відэа для інтэрнэту, з карыснымі інструмэнтамі для стварэньня й распаўсюджваньня відэа ў інтэрнэце і сацыяльных сетках, а таксама набудуць практычныя навыкі, для таго, каб самім пачаць з упэўненасьцю здымаць кароткія відэа ролікі. Трэнінг будзе ўключаць шмат практычных заданьняў для замацаваньня навыкаў.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты беларускіх выданьняў.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку праз эл. адрас: journalistby@gmail.com На трэнінгу неабходна мець: смартфон (на iOS або Android) або камэру, якая запісвае відэа, кабель і зарадныя прылады, дастатковыя карты памяці для сваіх девайсаў, лэптоп або нэтбук.

Арганізатары забясьпечваюць праезд, харчаваньне й пражываньне ўдзельнікаў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2015 г.

Паводле baj.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика