ТРЭНІНГ ПА ПРАЕКТНЫМ МЭНЭДЖМЭНЦЕ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ

13-17 жніўня 2015 г. у Бэрліне (Нямеччына) Ініцыятыва Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы InMOE ладзіць трэнінг “Базавы курс па праектным мэнэджмэнце”. Мерапрыемства зьбярэ ўдзельнікаў з Украіны, Нямеччыны, Беларусі, Польшчы, Чэхіі.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце ад 18 гадоў, якая валодае ангельскай мовай ды мае ідэі ўласных праектаў.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-анкету.

Арганізатары забясьпечваюць пражываньне, харчаваньне, вучэбныя матэрыялы, а таксама кампэнсуюць транспартныя выдаткі. Вітаецца дабраахвотны ўнёсак у памеры 40 эўра.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2015 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика