ТРЭНІНГ ПА АСНОВАХ ФОТАЖУРНАЛІСТЫКІ Ў ЧАРНІГАВЕ

16-17 чэрвеня 2015 г. у Чарнігаве (Украіна) адбудзецца трэнінг для фотажурналістаў. Пасьля трэнінгу ўдзельнікі будуць разумець, як эфэктыўна выкарыстоўваць смартфон, кампактную камэру ці лічбавую люстраную камэру для стварэньня візуальных гісторыяў, як выкарыстоўваць аповед і рэдагаваньне, каб зацягнуць гледача ў гісторыю, як распаўсюдзіць гісторыю. Навучацца разьбірацца ў жанрах фотажурналістыкі. У ходзе трэнінгу ўдзельнікі будуць выконваць практычныя заданьні за межамі навучальнай клясы.

Удзельнікі мусяць мець з сабой смартфон, кампактную або лічбавую камэру. Таксама ўдзельнікі мусяць загадзя падрыхтавацца для наступнага практычнага заданьня на трэнінгу: візуальная гісторыя пра чалавека або падзею, якую можна расказаць пяцьцю выявамі.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, харчаваньне й пражываньне ўдзельнікаў.

Да ўдзелу запрашаюцца фотажурналісты й журналісты друкаваных, электронных ды інтэрнэт-смі, якія хочуць навучыцца ствараць візуальныя гісторыі.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку праз эл. адрас: [email protected]

Паводле baj.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика