«А што, грошай няма куды падзець? Іншых праблемаў няма? Можна і да пенсіі дадаць, я не адмоўлюся», – адказвае адна з апытаных на вуліцы сталіцы спадарынь.
«Не бачу неабходнасці, немэтазгодна. Тым больш, паводле статыстыкі, даходы беларусаў упалі яшчэ на 20 %».
Аднак супраць не ўсе. Больш глядзіце ў відэа.
https://youtu.be/nCnJpPx0fjY
21 кастрычніка ў Менску прайшла Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, на якой прынялі рашэнне, што Беларусь прыме Другія Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе. Правядзенне Еўрапейскай алімпіяды будзе каштаваць нашай краіне некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў.
https://youtu.be/IDgZ_CAdJRE
Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў Баку ў 2015 годзе па ініцыятыве былога прэзідэнта ЕАК Патрыка Хікі і абышліся Азербайджану ў 1,2 мільярдаў долараў. Першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў паабяцаў, што «гэта будзе самая эканамічная Алімпіяда». Для гасцей спартыўнай імпрэзы ў Беларусі плануюць увесці бязвізавы рэжым.