Талочнікі здзейснілі вандроўку ў Мір, Нясвіж і Навагрудак

Не так даўно гомельская кааліцыя “Наша альтэрнатыва” зладзіла вандроўку ў Мір і Нясвіж для самых актыўных удзельнікаў дваровага футбола. А на гэты раз магчымасць пабачыць шыкоўныя старажытныя замкі з’явілася ва ўдзельнікаў талок-вандровак, якія арганізоўвала кааліцыя на працягу некалькіх месяцаў.
Талочнікі мэтанакіравана ехалі, як і футбалісты, толькі ў Мір і Нясвіж. Але не пашкадавалі часу і заехалі яшчэ ў Навагрудак. У Міры і Нясвіжы паблукалі па сталых і зменных экспазіцыях, змешчаных у былых пакоях і іншых памяшканнях замкаў магутных родаў, пабачылі старыя захаванні ў падзямеллі нясвіжскага касцёла Божага Цела. У Навагрудку ж пахадзілі каля развалінаў замка (сёння там ідзе яго рэканструкцыя), а таксама каля фарнага касцёла, заснаванага яшчэ ў XIV стагоддзі князем Вітаўтам.

Несвіж Мір

 

DSC04894DSC05114DSC05128DSC05197DSC05216DSC05160DSC05055DSC04984DSC05020DSC04973DSC05272
Несвіж
— Я першы раз у гэтых месцах, — дзеліцца ўражаннямі ўдзельніца вандроўкі Анастасія Калугіна. – Замкі выглядаюць зусім не так, як на малюнках. Цікавыя экспанаты, асабліва цікавая лесвіца ў Мірскім замку.
— Я быў ужо ў Нясвіжы і Наваградку. А Мір для мяне – новы горад. – распавядае Цімафей Палунін. – Цікавы замак. У нас іх мала ў краіне, таму кожны замак для мяне – гэта адзінка, у якую абавязкова трэба патрапіць.
Цімафей, дарэчы, працуе рэстаўратарам, а таксама дапамагае рабіць даспехі ў творчай майстэрні “Сталёвая спадчына”. Не без гонару ён адзначае, што ў Нясвіжы можна пабачыць і плён яго працы.
— На выставе Нацыянальнага мастацкага музея ў замку прысутнічае мая праца – рэстаўрацыя іконы на палатне Архангела Міхаіла канца XVIII – пачатку XIX стагоддзя. Частка маёй працы – і ў праекце “Тэатральныя машыны”, над якімі працавала творчая майстэрня “Сталёвая спадчына”. Я, як мастак, выконваў падрыхтоўку пад траўленне жалеза. Малюнкі на “Чароўным ліхтары”, гербы, часткі бардзюраў макета тэатра Уршулі Радзівіл – маёй рукі справа.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика