Талака – вандроўка па вёсках Гомельшчыны

xF3NvC3ldiU“Наша Альтэрнатыва” працягвае кампанію па захоўванні гістарычнай спадчыны Гомельскага рэгіёну: мінулым разам актывісты сумесна з ГА “Талака” і гомельскім ТБМ упарадкавалі разрабаваныя пры Саветах старыя шляхецкія могілкі роду Перасвет-Солтанаў.

У гэтыя выходныя, 24 і 25 траўня, мы прапануем кожнаму далучыцца да вандровак па вёсках Гомельшчыны: наведаць Чарацянку і Гадзічаў, дзе помнікі гісторыі – цэрквы – знаходзіцца ў занядбаным стане, завітаць у Пракопаўку ды пабачыць аскепкі старога парку і шляхецкай сядзібы.

Галоўная ж мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу да гаротнага стану царквы ў Чарацянцы, прыбраць яе, бо нельга дазволіць знішчыць бяздзеяннем улады адзіны помнік архітэктуры 19 стагоддзя, які застаўся некранутым і не перабудоўваўся цалкам у савецкія часы пад канюшню ці гумно.

Апроч гэтага, падчас вандроўкі будзе сабраная і зафіксаваная на відэа вусная гісторыя ў вёсках.

Варта адзначыць, што усе вёскі знаходзяцца ў памежнай зоне, кожны ўдзельнік мусіць мець з сабою пашпарт і квіток аплаты за знаходжанне ў памежнай зоне (http://gpk.gov.by/border/gosposhlina.php).

Раім талакоўцам з сабою мець кубак, відэлец, працоўную вопратку і добры настрой. 🙂 Шчырыя і сумленныя ўдзельнікі будуць узнагароджаныя падарожжам па месцах, звязаных з гісторыяй краіны: Мір – Несвіж – Навагрудак.

Задаваць любыя пытанні можна тут.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика