Сябры кааліцыі «Наша альтэрнатыва» разам з грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду» раскінулі ў Гомелі 10 000 лістовак з прапановамі, каб жыхары Гомеля баранілі сваё права на спрыяльныя жыццевыя ўмовы і не баяліся звяртацца да чыноўнікаў.
Адна з аснаўных праблем Гомеля — гэта застройка цэнтра горада. Будаўніцтва шматпавярховых дамоў у цэнтры горада – гэта праблема не толькі жыхароў дадзенага раёна. З ушчыльненнем дамоў будзе павялічвацца колькасць машын. Расшырыць савецкую вуліцу немагчыма, а значыць ёсць вялікая верагоднасць, што ў цэнтры горада будуць вялізныя пробкі.
Другая велізарная праблема Гомеля — адсутнасць безбар’ернага асяроддзя, адсутнасць веладарожак.Бардюры зрэзалі толькі на цэнтральных вуліцах, хаця па заканадаўству бардзюраў на пешаходных пераходах быць непавінна.
Раварыстаў на вуліцах горада вельмі шмат, але умоў для безперашкоднай язды па вуліцы няма. Скардзяцца на раварыстаў і пешаходы і аўтамабілісты, скардзяцца і самі раварысты, што немагчыма ездзіць па гораду.
Кожны год кіраўнікі гарадоў анансуюць новыя планы аб пабудове веладарожак і веласіпедных парковак, але на справе сітуацыя не змяняецца.
Зараз ад кожнага з нас залежыць ў якім горадзе мы будзем жыць. Кожны з нас можа стварыць спрыяльныя ўмовы для сябе і для людзей, якія побач.
Дабра ўсім ад “Нашай Альтэрнатывы” і “Гавары Праўду”