Святочная праграма Калядных дзён у Гомелі (. Рымска-каталіцкая царква)

Урачыстая служба пачнецца ў поўнач, таксама ў касцёле пройдуць два Калядных канцэрта, а дзеці пакажуць «Бэтлеемку».

22 снежня ў 19.00 у гомельскім касцёле пройдзе Літургія пакаяння — гэта апошняя магчымасць паспавядацца перад Раством. 23 снежня ў 6.45 пройдуць апошнія Рараты, а ў 9.00 пачнецца перадсвяточная ўборка храма.

Урачыстая святая Імша пачнецца роўна апоўначы 25 снежня (у ноч з 24 на 25 снежня), таксама святочныя Імшы пройдуць у 9.00 і ў 12.00. На службе ў 9.00 25 снежня афіцыйна завершыцца 9-месячная малітва ў абарону дзяцей, якім пагражае аборт. Тым, хто маліўся аб гэтым, трэба прынесці на Імшу адну ружу.

26 снежня пасля Імшы ў 20.00 у касцёле пройдзе Калядны канцэрт вядомых баяністаў Гомельскай філармоніі, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Трафіма Анціпава і Уладзіслава Плігаўкі.

У нядзелю, 28 снежня, — свята Святой Сям’і, Дзень малітваў за сям’ю, таму на Імшу асабліва запрашаюцца бацькі і дзеці. Пасля святой Імшы ў 12.00 выхаванцы Нядзельнай школы пакажуць спектакль «Бэтлеемка». Таксама ў нядзелю ўвечары ў 19.00 Калядны канцэрт класічнай музыкі дасць калектыў музыкаў Гомельскай філармоніі пад кіраўніцтвам Таццяны Томсан.

katolik-gomel.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика