Свята для дзяцей-сіротаў

 

https://youtu.be/VYlFRKz92go

 

Восьмы год запар актывісты гомельскага абʼяднання «Нашая альтэрнатыва» ладзяць калядны ранішнік для дзяцей-сіротаў, якіх пазбавілі сямейнага цяпла праз алкагольную залежнасць іх бацькоў.

Дзяцей бавілі беларускамоўны Дзед Мароз, Снягурка ды іншыя казачныя персанажы. Актывісты, пры дапамозе неабыякавых людзей, падарылі дзецям салодкія пачастункі, а для сацыяльна-педагагічнага цэнтру набылі фен і машынку для стрыжкі.

Матэрыяльную дапамогу аказалі і журналісты здымачнай групы «Белсату».

Таццяна Цыкунова, намесніца дырэктара цэнтру ў Бярозках, адзначае, што колькасць семʼяў з праблемамі змяншаецца:

«Летась было прыкладна 27 або 28 семʼяў, а сёлета толькі сем. Гэта звязана з тым, што была праведзеная больш глыбокая прафілактычная праца з семʼямі».

Гэта азначае, што больш дзетак сустрэнуць Каляды разам з бацькамі.

«Белсат»

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика