Свет без межаў: Фотаздымкі закінутых памежных пунктаў Шэнгенскай зоны

Ужо больш за дзесяць гадоў вялікая частка Еўропы жыве без памежнага кантролю: больш за 400 мільёнаў чалавек могуць свабодна перамяшчацца амаль па ўсім Старым Свеце. Адзінымі напамінкамі еўрапейцам аб межах засталіся старыя прапускныя пункты. Іспанскі фатограф Ігнасіа Эвангеліста здымае сведчанні старога часу і збірае іх у пакуль незавершаным праекце «Пасля Шэнгена».


«Да Шэнгенскай дамовы гэта былі асаблівыя тэрыторыі, дзе вандроўнік мусіў быў спыніцца і паказаць свае дакументы. Цяпер яны выглядаюць закінутымі, яны захраснулі ў прасторава-часавай прорве: эпоха, што іх стварыла, сышла, а яны засталіся — нікому не патрэбныя, бо дзяржавы адкрылі свае межы, каб людзі свабодна між імі перамяшчаліся. Гэтыя старыя прапускныя пункты паступова знікаюць. Адны перабудоўваюцца для новых мэтаў, іншыя знішчаны вандаламі, а трэція проста развальваюцца з-за ўзросту. Так што праз некалькі гадоў мы страцім гэтыя магутныя сімвалы нядаўняга мінулага Еўропы».

Шэнгенскае пагадненне было падпісана ў 1985 годзе Францыяй, Заходняй Нямеччынай, Бельгіяй, Нідэрландамі і Люксембургам

Coll de belitres Іспанія  Францыя
coll de belitres Іспанія Францыя

Дамова абвяшчала «паступовую» адмову ад межаў: спачатку краіны толькі перанеслі праверку дакументаў за межы дарог

Drasenhofen  mikulov Аўстрыя  Чэхія
drasenhofen mikulov Аўстрыя Чэхія

У поўную сілу дагавор запрацаваў толькі праз дзесяць гадоў: тады Іспанія з Партугаліяй цалкам адмовіліся ад памежнага кантролю

Fratres  slavonice Аўстрыя  Чэхія
fratres slavonice Аўстрыя Чэхія

Да 2011 года Шэнгенская зона стала займаць тэрыторыю 26 дзяржаў. У многіх яна асацыюецца з Еўрапейскім саюзам, аднак гэта не зусім так: у дамове таксама ўдзельнічаюць і не знаходзяцца ў ЕС Ісландыя і Нарвегія.

Portalet Іспанія  Францыя
portalet Іспанія Францыя

Агульная плошча тэрыторыі Шэнгенскай зоны — больш за 4 млн квадратных кіламетраў.

Ždarky  pstrazna Чэхія  Польшча
Ždarky pstrazna Чэхія Польшча

Поўная адмова ад памежных пунктаў у цэлым мае пазітыўны эфект: адно даследаванне паказала, што дзве дзяржавы, уваходзячы ў Шэнгенскую зону, павялічваюць штогод выручку са ўзаемнага гандлю на 0,1%.

Lindoso  aceredo Партугалія  Іспанія
lindoso aceredo Партугалія Іспанія

Тры гады таму былы міністр замежных спраў Венгрыі Кінга Гёнц назвала Шэнгенскую зону «самай відавочнай праявай існавання Еўрапейскага саюза».

Nickelsdorf  hegyeshalom Аўстрыя  Венгрыя
nickelsdorf hegyeshalom  Аўстрыя Венгрыя

Apparat, фота: Stampsy

аватар автора
Zhukouski Kastus Журналист
Реальность без купюр

Закрепите на Pinterest