У сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі горада Гомеля з 8.00 гадзін 11 чэрвеня 2014 года да 8.00 гадзін 12 чэрвеня 2014 г. абмежаваны продаж алкагольных напояў. Пра гэта паведамляе Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт. У гэты час не ажыццяўляецца рознічны гандаль алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам, за выключэннем рознічнага гандлю ў аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў.