СУСТРЭЧА ФОРУМУ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ ЎСХОДНЯГА ПАРТНЭРСТВА Ў КІЕВЕ

20-21 лістапада 2015 г. у Кіеве (Украіна) адбудзецца 7-я штогадовая сустрэча Форуму грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства. Штогадовая сустрэча зьяўляецца плятформай для абмеркаваньня дасягненьняў Форуму й Усходняга партнэрства ў цэлым і ўнёску грамадзянскай супольнасьці ў працэс рэформаў у рэгіёне.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. Пры адборы заявак перавага будзе аддавацца арганізацыям, якія займаюцца праблемамі/правамі жанчынаў (такім арганізацыям рэкамэндуецца дэлегаваць жанчынаў у якасьці сваіх прадстаўнікоў на штогадовай сустрэчы Форуму).

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-заяўку. Заяўка ўдзельніка мусіць быць запоўненая на ангельскай або расейскай мове.

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 траўня 2015 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы. З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: [email protected].

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика