Суды за памяць пра Жызьнеўскага

У судзе Цэнтральнага раёну Менску праходзяць суды над затрыманымі ўчора актывістамі, якія ўчора ўшанавалі памяць Міхаіла Жызьнеўскага і іншых герояў Нябеснай сотні і былі затрыманыя міліцыяй.
А ў аўтобусе, у якім везьлі затрыманых, «Магутны Божа» глушылі «Сэктарам Газа».

Болей за 30 чалавек не пускаюць на суды
Каля РУУС Цэнтральнага раёна сабралася болей за трыццаць чалавек. У памяшканьні толькі адвакаты. Начальнік РУУС Артур Шахлай паведаміў, што калі прывязуць на суды затрыманых, ён запусьціць у РУУС, «каго будзе патрэбна.» Ён жа выдаліў з будынку і праваабаронцу з «Вясны» Насту Лойка.

«Існуе пагроза, што суды могуць прайсьці ў закрытым рэжыме, без удзелу журналістаў і грамадзкасьці, — камэнтуе падзеі праваабаронца Валянцін Стэфановіч,— адным з прынцыпаў адміністратыўнага працэсу з’яўляецца ягоная адкрытасьць. Згодна з артыкулам 2.14 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях, справы аб адміністратыўным правапарушэньні разглядаюцца адкрыта».
svaboda.org
author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика