СТЫПЭНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА ВЫШАГРАДЗКАГА ФОНДУ ДЛЯ КРАІНАЎ УСХОДНЯГА ПАРТНЭРСТВА

Вышаградзкі фонд прапануе стыпэндыяльную праграму для магістрантаў, дактарантаў з краінаў Усходняга партнэрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Азэрбайджана, Армэніі) дзеля навучаньня й ажыцьцяўленьня дасьледаваньняў у вышэйшых навучальных установах краінаў Вышаградзкай групы (Чэхіі, Польшчы, Славаччыны, Вугоршчыны).

Патрабаваньні да кандыдатаў:
— грамадзянства Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Армэніі або Азэрбайджану;
— на момант падачы заяўкі на атрыманьне стыпэндыі скончыць мінімум 4 сэмэстры (6 сэмэстраў для бакаляўрыяту);
— увесь пэрыяд дзеяньня стыпэндыяльнай праграмы правесьці ў прымаючым унівэрсытэце (стыпэндыі выключаюць удзел у іншых праграмах і атрыманьне паралельна іншай вышэйшай адукацыі).

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку праз анляйн-плятформу. Умовы падачы заяўкі – па спасылцы.

Адпаведна праграме, тэрмін навучаньня мусіць складаць 1-2 сэмэстры (для магістрантаў — 4 сэмэстры), навучаньне й дасьледчая праца могуць ажыцьцяўляцца ў любой акрэдытаванай установе вышэйшай адукацыі краінаў Вышаградзкай чацьвёркі (V4).

Праграма прадугледжвае: стыпэндыю ў памеры 2,5 тыс. эўра на сэмэстар, выдаткі на пражываньне – 1,5 тыс. эўра на сэмэстар. Магчыма атрыманьне дадатковага гранта на падарожжа, калі кандыдат пражывае больш за 1,5 тыс. км ад месца навучаньня.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2016 г.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика