Міжнародны цэнтар гендэрных дасьледваньняў Унівэрсытэту Оксфарда запрашае да ўдзелу ў стыпэндыяльнай праграме “Глябальныя дыялёгі й пашырэньне правоў жанчынаў у Эўразійскім кантэксьце”, якая адбудзецца ў студзені-ліпені 2016 г.
Праграмма будзе ўключаць лекцыйныя заняткі, але асноўны акцэнт будзе рабіцца на дасьледчыцкую працу ўдзельнікаў і выпрацоўку імі стратэгічных дакумэнтаў (policy papers), датычных важных сацыяльных і эканамічных праблемаў у Эўразіі з пункту гледжаньня гендэрных пэрспэктываў.
Да ўдзелу запрашаюцца асобы, якія замаюцца гендэрнымі пытаньнямі, маюць досьвед навуковай працы й валодаюць ангельскай мовай.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 кастрычніка 2015 г.
Дакумэнты, неабходныя для падачы на ўдзел у Праграме, ды іншая дадатковая інфармацыя – па спасылцы.
Поддержать «Спасём Страну»
bitcoin:
bc1qh4gngzs6488zjsfkuc7nuuja8kaggn8ulzl3uy
размещение и прочие услуги : admin@spasemstranu.com