СТЫПЭНДЫЯ ФАКУЛЬТЭТУ ЖУРНАЛІСТЫКІ КАЛЮМБІЙСКАГА ЎНІВЭРСЫТЭТУ

Вышэйшая школа журналістыкі Калюмбійскага ўнівэрсытэту прапануе стыпэндыю Спэнсэра для адукацыйнай журналістыкі, мэтай якой ёсьць падтрымка журналістыкі доўгіх формаў і спрыяньне разуменьню грамадзтвам амэрыканскай сыстэмы адукацыі.

Падчас конкурсу будуць абраныя 3 стажоры, якія цягам году будуць займацца акадэмічнымі дасьледаваньнямі ў Калюмбійскім унівэрсытэце, дзе яны атрымаюць практычныя парады экспэртаў у галіне адукацыйнай журналістыкі. Па заканчэньні стажыроўкі стыпэндыяты павінны будуць апублікаваць свае журналісцкія праекты.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, работнікі асьветы й дасьледчыкі адукацыйнай палітыкі.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку http://spencer.jrn.columbia.edu/how-to-apply/, рэзюмэ, узоры сваіх працаў, прапанову па журналісцкім праекце, мінімум 3 рэкамэндацыйных лісты й прапанову па курсавой працы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 студзеня 2015 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле baj.by

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика