Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі ЗША прымае заяўкі на ўдзел у стыпэндыяльнай праграме Рэйгана-Фасэла.
Праграма прапаноўвае падтрымку для навуковых супрацоўнікаў, дае мажлівасьць усталяваць новыя кантакты з праваабарончымі, акадэмічнымі й палітычнымі арганізацыямі, са СМІ ў Вашынгтоне. Стыпэндыяты змогуць праводзіць уласныя дасьледваньні ды рыхтаваць публікацыі.
Працягласць праграмы складае 5 месяцаў.
Тэрміны правядзеньня:
Восеньскі сэмэстар: кастрычнік-люты
Веснавы сэмэстар: сакавік-ліпень
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія актывісты, навукоўцы, журналісты.
Удзельнікі атрымліваюць стыпэндыю, мэдычную страхоўку і кампэнсацыю выдаткаў на авіябілеты ў абодва бакі.
Патрабаваньні да заяўкі даступныя па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак на веснавы сэмэстар: 15 кастрычніка 2014 г.
Падрабязьней пра праграму – па спасылцы.
Паводле adukacyja.info