The Morphomata Center Унiвэрсытэту Кёльну (Нямеччына) прапануе стыпэндыі на 2016-2017 акадэмiчны год. The Morphomata Center зьяўляецца часткай калектыўнага цэнтру перадавых гуманiтарных дасьледваньняў “Käte Hamburger Kollegs”, заснаванага Фэдэральным Miнiстэрствам адукацыi й навукi. Працягласьць стыпэндыі – ад трох да дзевяці месяцаў.
Патрабаваньнi да кандыдатаў:
— акадэмiчны статус не нiжэй за асыстэнта;
— выдатны дасьледчы досьвед;
— жаданьне й гатоўнасьць актыўна ўдзельнiчаць у міждысцыплiнарным i культурным жыцьцi цэнтру.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць праз эл. адрас: martin.roussel@uni-koeln.de CV, сьпiс публiкацыяў, прапановы праекту дасьледваньня (да 2000 словаў ) з асобным заключэньнем значнасьцi заплянаванай працы. Усе дакумэнты падаюцца на ангельскай мове.
Стыпэндыятаў забясьпечваюць працоўным месцам i магчымасьцю ўдзельнiчаць у акадэмiчным жыцьцi цэнтру й унiвэрсытэту. Памер гранта вызначаецца пэрсанальна для кожнага.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада 2015 г.
Больш iнфармацыі – па спасылцы.
Паводле adukacyja.info