СТЫПЭНДЫІ НА ДАСЬЛЕДАВАНЬНІ Ў FACEBOOK

Кампанія Facebook прапануе стыпэндыяльную праграму для PhD-дасьледчыкаў у ЗША, якія займаюцца дасьледаваньнямі, рэлевантнымі для FB.

Прадугледжана 12 стыпэндыяў на двухгадовы пэрыяд. Навуковыя сфэры дасьледаваньняў:
— стварэньне штучнага інтэлекту;
— узаемадзеяньне чалавека й кампутара;
— тэхналёгіі маўленьня;
— бясьпека й ахова прыватных дадзеных;
— інжынірынг праграмнага забясьпячэньня;
— базы дадзеных;
— эканоміка й вылічэньні;
— кампутарная архітэктура;
— сацыяльны кампутарынг ды інш.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-форму або даслаць усе неабходныя дакумэнты праз эл. адрас: facebookfellowship@fb.com з пазнакай у тэме “Fellowship Program Application”.

Неабходныя дакумэнты:
— CV;
— рэкамэндацыйныя лісты;
— прапанова дасьледаваньня;
— прапанова сфэры дасьледаваньня.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 лістапада 2015 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика