СТЫПЭНДЫІ ЎРАДУ ЧЭХІІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

Амбасада Чэскай Рэспублікі ў Беларусі абвяшчае конкурс на пяць стыпэндыяў на навучаньне ва ўнівэрсытэтах Чэхіі з 1 верасьня 2016 г.: 4 стыпэндыі для навучаньня па праграме бакаляўраў на чэскай мове (праграма прадугледжвае год наведваньня курсаў чэскай мовы і здачу ўступных іспытаў па спэцыяльнасьцях “сацыяльныя навукі”, “прыродазнаўчыя навукі”, “сельская гаспадарка”, кандыдаты абіраюць дзяржаўную ВНУ і вучэбную праграму ў межах спэцыяльнасьці самастойна); 1 стыпэндыю для навучаньня па праграме магістраў (для студэнтаў, якія здалі іспыты на ступень бакаляўра) і для навучаньня ў асьпірантуры на ангельскай мове па накірунках “эканоміка“, “сельская гаспадарка“, “інфарматыка“, “навакольнае асяродзьдзе“, “энэргэтыка”.

Да ўдзелу запрашаюцца выпускнікі школаў і ўнівэрсытэтаў старэйшыя за 18 гадоў (на 1 верасьня 2016 г.)

Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасьня 2015 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы. З дадатковымі пытаньнямі па рэгістрацыі зьвяртайцеся праз эл. адрас: registr@dzs.cz

Паводле adukacyja.info

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика