Урад Чэхіі прапануе шэраг стыпэндыяў для навучаньня ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі Чэскай Рэспублікі.
Урадавая стыпэндыяльная праграма дае магчымасьць атрымаць адукацыю на чэскай і ангельскай мовах.
Да ўдзелу запрашаюцца выпускнікі школаў, студэнты, дактаранты.
Стыпэндыя пакрывае ўсе неабходныя выдаткі, зьвязаныя са знаходжаньнем і навучаньнем у Чэхіі. На дадзены момант сума стыпэндыі бакаляўраў і магістрантаў складае 14 000 кронаў на месяц (прыблізна 500 эўра), стыпэндыя дактарантаў – 15 000 кронаў (540 эўра). Выдаткі на падарожжа аплочвае навучальная ўстанова, дзе будзе навучацца стыпэндыят, ці сам удзельнік праграмы са сваіх уласных сродкаў.
Падаць заяўку на ўдзел у праграме можна па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасьня 2014 г.
Больш падрабязна пра праграмы навучаньня й дэталі аплікацыйнага працэсу чытайце па спасылцы.
Паводле adukacyja.info