Праграма імя Хамфры прапануе стажыроўку ў ЗША на 2016-2017 акадэмічны год без атрыманьня ступені для спэцыялістаў на пачатковым этапе разьвіцьця кар’еры. Праграма дае магчымасьці для прафэсійнага разьвіцьця, дзякуючы вывучэньню абраных навучальных дысцыплінаў ва ўнівэрсытэце падчас акадэмічнай праграмы (працягласьць — 9 месяцаў), удзелу ў канфэрэнцыях, зносінам у прафэсійных сетках, і набыцьці практычнага вопыту падчас абавязковай стажыроўкі (працягласьць — 3 месяцы).
Штогод васямнаццаць вядомых унівэрсытэтаў ЗША прымаюць да сябе стыпэндыятаў праграмы імя Хамфры. Адбор унівэрсытэтаў ажыцьцяўляецца на падставе сукупнасьці іх дасягненьняў у канкрэтных галінах, рэсурсаў і падтрымкі, якія яны могуць даць стыпэндыятам.
Галіны на 2016 — 2017 навучальны год для грамадзянаў Беларусі: камунікацыя й журналістыка, прыродныя рэсурсы і рацыянальнае прыродакарыстаньне, аналіз дзяржаўнай палітыкі/дзяржаўнага кіраваньня, эканамічнае разьвіцьцё, сельскагаспадарчае разьвіцьцё/эканоміка, фінансы й банкі, кіраваньне чалавечымі рэсурсамі, закон і правы чалавека, гарадзкое й рэгіянальнае плянаваньне, палітыка й кіраваньне, плянаваньне адукацыі, палітыка аховы здароўя й кіраваньня.
Патрабаваньні да кандыдатаў: беларускае грамадзянства, скончаная вышэйшая адукацыя, прафэсійны вопыт ня меньш за 5 гадоў, адсутнасьць вопыту навучаньня ў ЗША, лідэрскія якасьці, грамадзкая актыўнасьць і добрае валоданьне ангельскай мовай
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-анкету.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасьня 2015 г.
Больш інфармацыі — па спасылцы. З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: webmaster@usembassy.minsk.by
Паводле minsk.usembassy.gov