СТАЖЫРОЎКА Ў БУНДЭСТАГУ

Бундэстаг прапаноўвае стажыроўкі для маладых беларусаў.

Патрабаваньні да кандыдатаў: беларускае грамадзянства, скончаная вышэйшая адукацыя (бакаляўр, спэцыяліст, магістар), добрае валоданьне нямецкай мовай, арыентаваньне ў нямецкай палітыцы, бізнэсе, гісторыі, сфэра дзейнасьці: дзяржаўная служба, мэдыя, палітыка, НДА, вышэйшая адукацыя ды інш., узрост: да 30 гадоў (дата нараджэньня – пазьней за 1 сакавіка 1986 г.).

Падчас стажыроўкі ўдельнікі будуць атрымліваць стыпэндыю ў памеры 500 эўра штомесяц, арганізатыры кампэнсуюць выдаткі на дарогу, страхоўку; забясьпячваюць пражываньне (бясплатнае месца пражываньня ці кампэнсацыя выдаткаў у памеры 300 эўра штомесяц).

Больш падрабязная інфармацыя й дэталёвы сьпіс патрабаваньняў да заяўкі – па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2015 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: info@minsk.diplo.de.

Паводле adukacyja.info

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика