Стандартныя гранты Вышаградскага фонда

Вышаградскі фонд (Славакія) выдаткоўвае гранты на доўгатэрміновыя праекты (да 12 месяцаў). Сярэдні памер мінімальнай фінансавай падтрымкі складае 6 001 еўра.

Фонд падтрымлівае праекты па развіцці дзейнасці ў сферы культуры, навуковых даследаванняў, адукацыі, моладзевых абменаў, прасоўвання турызму і транспамежнага супрацоўніцтва.

Праекты фінансуюцца двумя траншамі, агульны памер падтрымкі з боку фонда мусіць складаць не больш за 80 адсоткаў бюджэту праекта. Гранты выдаткоўваюцца на праекты, звязаныя з інстытуцыямі і асобамі мінімум з трох краін Вышаградскай групы (Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі). Выключэнне робіцца для праектаў у сферы транспамежнага супрацоўніцтва (двух-, трохбаковае), у якіх павінны быць задзейнічаны мінімум два партнёры з краін Вышаградскай чацвёркі.

Дэдлайны для заявак на фінансаванне: 1 чэрвеня, 1 верасня, 1 снежня 2016 года. Падаць заяўку можна толькі ў лічбавым фармаце (анлайн).

Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

Паводле Visegrad Fund.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика