Карпарацыя Microsoft заявіла, што распрацоўвае на базе свайго сэрвісу Skype функцыю перакладу прамовы ў рэжыме рэальнага часу
Рэвалюцыйная функцыя называецца Skype-перакладчык. Карыстальнікі змогуць ацаніць яе магчымасці ў бэта-версіі на АС Windows 8 да канца 2014 года.
На спецыяльнай канферэнцыі гендырэктар Microsoft Сацья Надэлла і кіраўнік Skype Гурдып Сінгх Палл паказалі наглядна магчымасці сэрвісу. Надэлла правёў гутарку з Палл, які гаварыў па-нямецку, а Skype у рэжыме рэальнага часу перакладаў гаворку з нямецкага на ангельскую і наадварот у тэкставым фармаце .
Skype-перакладчык на дадзены момант падтрымлівае каля 40 моў.