Штрафы і кошт праезду значна вырастуць

Як паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, гаворачы аб асноўных задачах у 2015 годзе, якія датычаць аўтамабільнага і гарадскога электрычнага транспарту, сёлета будзе праведзена «падрыхтоўка адпаведных нарматыўных прававых актаў у частцы павелічэння памеру штрафаў за безбілетны праезд па­
сажыраў, узмацнення адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў, пашырэння паўнамоцтваў Транспартнай інспекцыі на права складання і разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў».

А Дзмітрый Крутой, намеснік міністра эканомікі, распавёў пра рост тарыфаў на транспарт: «У чыгуначных рэгіянальных і міжрэгіянальных перавозках тарыфы плануецца падняць на 70%. 30-35% у красавіку, і столькі ж у ліпені. Для гарадскога транспарту ў Мінску — на 11-12%, у абласцях — на 14-16%, для аўтамабільнага прыгараднага транспарту — на 10-15%. Гэта запланавана на красавік».

 

Звязда

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика