З 16 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея для аматараў беларускіх традыцый і танцавальных рытмаў пачне дзейнічаць школка беларускіх танцаў. Усе ахвотныя змогуць навучыцца асновам беларускага народнага танца. Задача-мінімум — атрымаць станоўчыя эмоцыі. Задача-максімум — прадставіць Гомель на рэспубліканскім конкурсе танцаў “Мяцеліца”. Палажэнне конкурсу — у прымацаваным да гэтай старонкі ўнізе («Вложения») тэкставым файле.
Чакаем вас штопятніцу а 17.00 і штонядзелю аб 11.30. УВАГА!!! Час можа змяняцца, сачыце за навінамі ў суполцы «Укантакце»: https://vk.com/event84594039.
Добраахвотны ўнёсак — 4 000 р.
Адрас: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традацый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).
Тэл.: (8-0232) 74-88-87, 74-10-40.