Юрыдычная служба зоаабаронцаў “Лапа закону” запрашае новых слухачоў для навучаньня юрыдычным аспэктам зоаабароны й правам жывёлаў у Беларусі.
Школа навучыць:
— як дзейнічаць, калі з жывёламі абыходзяцца жорстка;
— узаемадзейнічаць з органамі ўлады па пытаньнях правоў жывёлаў;
— маніторыць парушэньні адлову й кансультаваць па гэтых выпадках.
Праграма навучаньня прадугледжвае вочныя сустрэчы й сэмінары, практыку ў рэальных сытуацыях, а таксама вэбінары й відэа-лекцыі.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Каб стаць удзельнікам, неабходна падаць заяўку. Першая сустрэча адбудзецца 6 лістапада.
Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лістапада 2015 г.
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: zoonetwork.by@gmail.com альбо тэл.:+375 29 156 32 77 (Настасься), +375 25 755 48 87 (Аліна).