Шаноўнае спадарства!

22-га траўня (з 10:00 да 15:00) Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, амбасады краін ЕС, прадстаўнікі еўрапейскіх універсітэтаў і адукацыйна-культурніцкіх цэнтраў запрашаюць вучняў старэйшых класаў і іх бацькоў, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў, а таксама ўсіх, хто вучыць мовы і любіць вандраваць, на Міжнародны адукацыйны кірмаш (Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Праспект газеты “Праўда”, 11 (метро “Пятроўшына)).

 

Гэтая сустрэча будзе карысная для тых, у каго ёсць пытанні пра вывучэнне моў і моўныя сертыфікаты, праграмы абмену для студэнтаў і выкладчыкаў, студэнцкія візы, стыпендыі, стажыроўкі, магчымасці для валанцёрскай працы ў краінах ЕС. Пытанні можна задаваць не менш як на трынаццаці мовах. А калі пытанняў няма, можна прыняць удзел у віктарынах і наведаць захапляльны ўрок французскай для тых, хто ніколі раней не яе вывучаў.

 

(Таксама просім звярнуць увагу на карцэрт сімфанічнай музыкі, прысвечаны Дню Еўропы, які адбудзецца 22-га траўня а сёмай вечара ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Білеты можна набыць у касе Філармоніі ці на ticketpro.by)

 

Delegation of the European Union to Belarus

34A/2 Engels Street

Minsk 220030 Belarus
Telephone: 375 17 3286613
Fax: 375 17 2891281

E-mail: [email protected]

http://eeas.europa.eu/delegations/belarus

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Cаюза ў Беларусі

вул. Энгельса, 34А/2

220030 Мінск Рэспубліка Беларусь

Тэлефон: +375 (17) 328 66 13

Факс: +375 (17) 2891281

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика