26-28 чэрвеня й 3-5 ліпеня 2015 г. у Кракаве (Польшча) пройдзе сэмінар “Архітэктары будучыні”, прысьвечаны камунікацыі, перамовам і мэдыяцыі ў вырашэньні канфліктаў ХХІ стагодзьдзя. У праграме:
— трэнінг па паляпшэньні камунікацыйных навыкаў,
— сэмінар па міжнароднай бясьпецы й па праблеме эскалацыі канфліктаў,
— сэмінар, прысьвечаны бягучай сытуацыі ва Ўкраіне,
— трэнінг па канфліктным мэнэджмэнце ды інш.
Да ўдзелу запрашаюцца актывісты НДА, палітычных арганізацыяў, а таксама ўсе зацікаўленыя – студэнты ці спэцыялісты.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць заяўку.
Арганізатары забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне. Удзельнікі самастойна аплачваюць праезд. Вітаецца ўнёсак у памеры 20 эўра.
Апошні тэрмін падачы заявак: 12 чэрвеня 2015 г.
Больш інфармацыі – па спасылцы.
Паводле adukacyja.info