Самая крутая забава лета — скейтборд, які лётае (відэа)

Экстрэмал-вынаходнік і чэмпіён па аквабайках француз Фрэнкі Запата прадставіў сваё вынаходніцтва, якое прызначана для катання па вадзе і нагадвае скейтборд.

Да навінкі пад назвай Hoverboard прымацаваны шланг, дзякуючы якому ховербордэры ўзнімаюцца ў вышыню і здзяйсняюць галавакружныя піруэты, паведамляе Hi-Tech News. Магутнае воднае сопла дазваляе ховерборду разганяцца да 37 кіламетраў у гадзіну. Цяга ствараецца на аснове магутнай помпы, якая запампоўвае і выштурхоўвае з велізарным ціскам ваду.

Ужо аб’яўлены кошт прыстасавання — ажно 5850 даляраў.

Дададзім, што прыкладна тры гады таму Запата прадставіў іншае прыстасаванне, якое хутка стала папулярным — Flyboard. Ён мацуецца да ног і выкарыстоўваецца ў якасці лятальнага апарата — гэтак жа на воднай цяге. Сярод аматараў флайбордаў ужо праводзіцца чэмпіянат свету і іншыя віды спаборніцтваў. Аднак француз вырашыў на гэтым не спыняцца і прадставіў свой новы прадукт.

Hoverboard1

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика