“Рускі Мір” – Гамельчукі турбуюцца !?

Добры дзень! Нагодай для майго звароту паслужылі некалькі прычын:
1) Сітуацыя якая складваецца ва Украіне на тэрыторыі Донбас.
2) Вострыя перажыванні за будучыню Рэспублікі Беларусь, а менавіта за яе незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. І артыкул на незалежным інтэрнэт рэсурсе спасылка (charter97.org/ru)
У апошні час на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь назіраецца з’яўленне мноства аб’яднанняў з суседняй дзяржавы (Расеі) якія вызнаюць ярка выражаны Расійскі нацыяналізм, якія займаюцца распаўсюджваннем незарегістраванай сімволікі, у прыватнасці сімволікі Расійскай Федэрацыі і сімволікі сваіх арганізацый (якія не зьяўляюцца сімволікай Рэспублікі Беларусь).
Выклікае асцярогі тое што гэтыя арганізацыіі і суполкі нясуць у сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве сепаратысцкія настроі і пагрозу незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. А гэтак жа заяўляючы што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца неад’емнай часткай нейкага “русского мира” нясуць пагрозу гістарычнаму і культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь. з усім вышэй сказаным звяртаюся да вас з заявай праверыць на прадмет рэгістрацыі, права знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь а так жа права ажыццяўляць сваю дзейнасць і распаўсюджваць сваю сімволіку і друкаваную прадукцыю наступныя арганізацыі : 1) Цэнтр Расійскага Фонду “Рускі свет” пад кіраўніцтвам Вячаслава Ніканава. афіцыйны сайт – russkiymir.ru
2) незарэгістраваная арганізацыя якая распаўсюджвае свае ідэі ды сімволіку па усёй Рэспублікі Беларусь . ..vk.com   Сустрэчы у іх праходзяць ў 16-00 ў ДК Фестывальны на 3 паверсе. уваход з боку басейна Дэльфін.

З дасланага у рэдакцыю

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика