Рэпертуар Гомельскага маладзёжнага тэатра — пад пагрозай

Некалькі дзён таму з гомельскай «Маладзёжкі» сышлі два вядучыя акцёры Андрэй Бардухаеў-Арол і яго жонка Алеся Бардухаева-Арол. Неўзабаве іх могуць падтрымаць яшчэ некалькі калегаў. Новае кіраўніцтва тэатра ў тэрміновым парадку замяняе спектаклі, у якіх раней былі задзейнічаныя нязгодныя з кадравай палітыкай акцёры.

Прычына дэмаршу акцёраў — канфлікт былой дырэктаркі тэатра Зоі Гарынай з намеснікам старшыні гарвыканкама Віталіем Атаманчуком. Чыноўнік нечакана звольніў вядомую ў Гомелі асобу, справакаваўшы канфлікт у творчым калектыве. Актрыса Алеся Бардухаева-Арол сышла з «Маладзёжкі» ў знак пратэсту супраць абуральных паводзінаў Віталія Атаманчука.

Алеся Бардухаева-Арол:

— Ён прыйшоў да нас на сход, дзе пачаў казаць няпраўду пра нашага дырэктара. А Зоі Гарынай ужо не было, таму яна не магла сябе абараніць. Мы яе абаранялі. Віталій Атаманчук нам сказаў: «Ідзіце прэч з залі. І гэта не прапанова». Пасля такіх выказванняў мы заявілі, што калі сыдзем цяпер з залі, то звольнімся з тэатра. На гэта нам было сказана: «Сыходзьце, мы на вашае месца чатырох знойдзем».

Дзяржаўныя СМІ распаўсюджваюць версію, згодна з якой звальненне Зоі Гарынай з пасады дырэктара было абумоўлена нізкімі фінансава-гаспадарчымі паказнікамі. Акцёры Гомельскага маладзёжнага тэатра сцвярджаюць, што насамрэч дырэктар укладала свае ўласныя грошы ў пабудову рэпетыцыйнай залі, а таксама спрыяла з’яўленню прагрэсіўных спектакляў.

Чаму гарадскія ўлады ў асобе намесніка старшыні гарвыканкама Віталія Атаманчука ўмяшаліся ў творчы працэс? Які лёс чакае рэпертуар „Маладзёжкі”?

Поўная версія гутаркі з актрысай Алесяй Бардухаевай-Арол —слухаць тут:

 

 

racyja.com

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика