У сувязі з працоўным днем (12 ліпеня) талака распачнецца ўвечары 12 і скончыцца 13 красавіка. Харчаванне будзе забяспечана. Выезд арганізаваны на аўтобусе. Кожны валанцёр зможа далучыцца да працы ў любы дзень правядзення. З сабой мець: працоўную вопратку.
Задача: ачысціць тэрыторыю могілак ад кустоўя, павыцягваць закапаныя надмагіллі, здзейсніць іх фотафіксацыю, перапісаць усе дадзеныя з плітаў для стварэння гістарычнай крыніцы.
Чаму варта далучыцца: Цікава бавіць час у коле аднадумцаў. Магчымасць даведацца аб гісторыі свайго краю і проста пасядзець ля вогнішча з нармалевымі людзьмі…
Гэтая талака — не першая і не апошняя, кожны ўдзельнік, які удзельнічаў у мерапрыемствах шчыра і сумленна, будзе ўзнагароджаны падарожжам па месцах, звязаных з гісторыяй краіны: Мір — Несвіж .
Падрабязнасці ТУТ