Разам – настолка па-беларуску

На кніжным кірмашы з’явілася ў продажы настольная гульня на беларускай мове «Разам!». Стваральнікі гульні Павел і Вольга Берасневы.

Аб ідэі стварэння гульні кажа Вольга:

Пачалося ўсе з таго, што мне не хапала мовы. Паразмаўляла я з Пашай дома на мове, патроліла прадавачак ў краме, але мовы ўсё роўна мне было мала! Таму хацела зрабіць такую гульню ў адным асобніку для сваіх сяброў, але потым вырашылі зрабіць іх некалькі.

Оля кажа, што мэтай было – паказаць людзям, што беларуская мова – гэта проста, а не дзве крайнасці: “трасянка” і чыстая мова, якая многім здаецца складанай ў вывучэнні.

У гульне ёсць шмат слоў, якія агульныя для беларускай і рускай моў. Сярод асоб – беларуская папса – Дарафеева, Афанасьева, Саладуха. Не трэба думаць, што гэта гульня выключна для змагароў: многім людзям, якія гавораць па-руску, цікава гуляць на беларускай мове, іх гэта захапляе

Сутнасць гульні ў наступным : удзельнікі павінны растлумачыць адзін аднаму на беларускай мове слова, якое выпала на картцы, не называючы яго. За хвіліну неабходна адгадаць як мага больш словаў. У гульні ёсць як простыя словы – «трава», «сонца», «неба», так і складаныя, напрыклад, «кнігаўка».

Стваральнікі гульні лічаць, што на асацыяцыях гульцы можна вывучаць новыя словы і развіваць сваю прамову. Аднак, гэтая гульня наўрад ці падыдзе дзецям. Яна адносна складаная і для дарослых.

Настольныя гульні добра прадаюцца ў крамах, дзе ёсць магчымасць спачатку пагуляць з кампаніяй на месцы, пратэставаць гульню, а потым купляць. На тэставыя гульні часта прыходзіць адна кампанія, якая бярэ простую гульню, потым яны прыводзяць з сабой яшчэ больш людзей і ўжо выбіраюць што-небудзь паскладаней. А падобная настольная гульня як раз падыходзіць для вялікіх кампаній.

Гульня, дарэчы, каштуе каля 200 тысяч. Паша і Оля не лічаць, што гэта дорага, хоць усімі спосабамі спрабавалі зрабіць гульню танней.

Павел пакуль не можа дакладна сказаць, ці можна зарабіць грошы на беларускай гульні, але ўпэўнены, што цяперашні тэставы тыраж у 100 асобнікаў сапраўды атрымаецца прадаць. Як пойдзе далей – невядома, бо не зусім зразумела, колькі беларусаў гатовыя гуляць у настольныя гульні на беларускай мове:

Чамусьці атрымалася, што нашу мову абясцэнілі: лічыцца, што калі нейкая рэч на беларускай мове – то яна павінна быць таннай або бясплатнай. Але калі бясплатна  – значыць, гэта нешта адстойнае. Калі б мы сталі і раздавалі гульню каля метро, то было б як з “Вечерним Минском”:  пенсіянеры пабралі б па 10 штук , бо бясплатна і “хай будзе” Гульню маладая сям’я зрабіла крыху больш , чым за месяц , пры падтрымцы “Арт -Сядзібы “.

«Разам!» – Гэта ўжо другая гульня на мове, першую – «Паўстанцы» – выпусцілі ў Беларусі год таму.

[su_slider source=”media: 5235,5236,5237″]

interfax.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика